22 студзеня ў Варшаўскай Цытадэлі – месцы ўвязнення і страты кіраўніка паўстання Рамуальда Траўгута ад імя беларусаў Варшавы сустаршыні Беларускага Дома Алесь Зарэмбюк і Уладзімір Кобец усклалі вянок з бел-чырвона-белых кветак да помніку нацыянальнаму герою беларускага і польскага народу.

Сустаршыні Беларускага Дома ў Варшаве Уладзімір Кобец і Алесь Зарэмбюк (справа)

 

У цырымоніі прынялі ўдзел ваявода Мазавецкі Здзіслаў Сіпера (Zdzisław Sipiera), прадстаўнікі ўладаў Варшавы і мясцовага самакравання, вайскоўцы і прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, вайсковых навучальнвх установаў, гістрарычных таварыстваў і фондаў.

Першымі вянкі да Брамы Стратаў склалі прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) і міністр абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).

З Ваяводам Мазавецкім Здзіславам Сіперам (Zdzisław Sipiera) падчас цырымоніі ўшанавання гадавіны паўстання 1863-1864 гг. 22 студзеня ў Варшаўскай Цытадэлі.

 

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...