12-18 лістапада ў Беластоку сустрэнецца моладзь, каб даследваць шматнацыянальны рэгіён Падляшша. Беларускі Дом у Варшаве запрашае маладых людзей да ўдзелу з форуме. 

Этнічныя меншасці маюць шмат праблемаў нават у рацыянальным сучасным свеце. Абарона нацыянальных меншасцяў з’яўляецца важнай праблемай для ўсёй міжнароднай супольнасці, таму што кожны чалавек у выніку гістарычных падзей можа стаць членам меншасці.

Рэгіён польска-беларуска-літоўскага памежжа і нацыянальныя і рэлігійныя меншасці, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі, сталі тэматыкай абмену моладзі. Хоць Польшча, Беларусь і Літва доўгі час былі ў складзе адной краіны, маюць адну гісторыю, падобныя традыцыі, але ўсё роўна некаторыя меншасці гэтых краінаў маюць пэўныя праблемы.

Моладзь з Літвы, Беларусі, Польшчы сустрэнуцца 12-18 лістапада ў Беластоку, каб даследваць цікавы, шматнацыянальны рэгіён Падляшша, пабачыць яго гістарычныя мясціны, абмеркаваць праблемы нацыянальных меншасцяў у сучасным свеце, а таксама даведацца шмат новага і карыснага падчас адукацыйных гульняў, дэбатаў і культурных нацыянальных імрэзаў.

Найперш Беларускі Дом чакае удзельнікаў-беларусаў, якія зараз пражываюць, вучацца, працуюць у Польшчы. Пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў аплочваецца арганізатарамі. Узрост удзельнікаў 18-28 гадоў.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 20 кастрычніка.

Чытайце па тэме:  В Варшаве из-за угрозы взрыва эвакуирован железнодорожный вокзал

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.