Брэсцкі добраахвотнік Алег Падароўскі, які служыў у батальёне «Гаспітальеры», загінуў ад хваробаў і траўмаў, атрыманых у часе баявых дзеянняў на Данбасе. Падчас пахавання яго нацыянальнасць не афішавалася. Сёння Свабода даведалася, што гаворка пра беларуса.

«Алег загінуў у кастрычніку і пахаваны ў Дняпры побач з нашымі байцамі-героямі», — паведаміла Радыё Свабода камандзір батальёну «Гаспітальеры» Украінскай добраахвотніцкай арміі Яна Зінкевіч. Паводле яе, Алег Падароўскі служыў у батальёне з 2014 года.

«Ён удавец, у яго засталіся чацвёра дзетак, якіх цяпер даглядае ягоная маці ў Беларусі», — дадала яна. «Алег выратаваў не аднаго байца і транспартаваў дзясяткі, выконваў абавязкі парамедыка і кіроўцы на пазицыях у Шырокіным», — паведаміла Яна Зінкевіч.

Камандзір батальёна «Гаспітальеры» таксама дадала, што Алег Падароўскі захварэў увосень 2015 года. «Мы ўвесь гэты час змагаліся за ягонае жыццё, але, на жаль, хвароба аказалася мацнейшай», — распавядае Яна Зінкевіч.

Алег Падароўскі з Берасця стаў другім беларусам, які загінуў на Данбасе. Ён нарадзіўся 30 ліпеня 1984 года. Самаабвешчаныя ўлады гэтак званых народных рэспублік уключылі ягонае імя ў спіс свайго «Трыбуналу» — базы дадзеных людзей, якіх яны абвінавачаюць ў «злачынствах супраць мірных жыхароў Данбасу».

Алег Падароўскі. Фота Яны Зінкевіч

 

У жніўні 2015 года ў выніку цяжкага паранення ў баі пад Белакаменкай на Данбасе пасля некалькіх тыдняў комы памёр былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар» пад пазыўным «Тарас».

Чытайце па тэме:  Жестокие бои за Донецкий аэропорт продолжаются (видео)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.