Сайт “Беларускі партызан”, раней заблакаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі, аднавіў сваю працу ў даменнай зоне by. Ён не мяняў ні назвы, ні дызайну, паведамляе Еўрарадыё.

“Мы, вядома, маглі крыху змяніць назву, маглі выкарыстаць іншае, але вельмі падобнае даменнае імя. Але мы не хочам гуляць у дурную гульню ў “уцякай-даганяй”, якую прапануе ўлада, калі без тлумачэння прычынаў і без якога-кольвек папярэджання блакуе незалежныя інфармацыйныя рэсурсы”, — адзначаюць аўтары праекта.

Рэдакцыя “Белпартызана” таксама нагадвае, што афіцыйныя прычыны блакіроўкі сайта www.belaruspartisan.org невядомыя. Ніхто не назваў ніякіх канкрэтных артыкулаў, матэрыялаў, ілюстрацыяў, у якіх распаўсюджваецца “забароненая інфармацыя”.

Цяпер праект выходзіць у інфармацыйную прастору “з адкрытым забралам”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: