Беларускія чыноўнікі ад адукацыі ўвесь час дэманструюць кіпучую дзейнасць. Асабліва пасля таго, якміністэрскую пасаду заняў кіраўнік камуністычнай партыі Ігар Карпенка, яны любяць разважаць, як яны “хочуць захаваць усё самае лепшае, што было ў савецкай адукацыі”.

Фото из открытых источников

 

Ніхто не будзе спрачацца з тым, што магутны савецкі ваенна-прамысловы комплекс патрабаваў спецыялістаў, найперш матэматыкаў і фізікаў-тэарэтыкаў, а таксама інжынераў высокай якасці – і з іх падрыхтоўкай найлепшыя айчынныя ўніверсітэты збольшага спраўляліся. Вядома, тады складана было прафінансаваць працы для стварэння якога-небудзь кухоннага камбайна, але на гонку ўзбраенняў савецкая дзяржава грошай не шкадавала! Разам з тым, гуманітарныя навукі, пад велізарным цяжарам ідэалагічных вымогаў савецкага рэжыму, і тады былі, мякка кажучы, у не самым лепшым стане: напрыклад, цяжка было прыстасаваць “палітэканомію сацыялізму” для таго, каб савецкая эканоміка пачала функцыянаваць на мінімальна прымальным узроўні…

Прайшло больш за чвэрць стагоддзя існавання Беларусі як суверэннай дзяржавы. Здавалася б, улады павінны былі выкарыстаць спрадвечную цягу беларусаў да атрымання добрай адукацыі і ўзняць узровень ды прэстыж беларускіх універсітэтаў. Памятаем, што прызначэнне рэктараў беларускіх ВНУ адбываецца з непасрэдным удзелам найвышэйшага кіраўніка краіны. Некалі замяняць на пасадзе рэктара БДУ Аляксандра Казуліна ва ўніверсітэт прыязджаў (пэўна, што з аховай) кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. Дый нядаўнія прызначэнні рэктараў не толькі ў той жа БДУ ці сталічны ўніверсітэт культуры і мастацтваў публічна тлумачыліся самім прэзідэнтам краіны. Прагучала шмат слоў пра тое, як цяпер ужо, нарэшце мае расквітнець беларуская вышэйшая адукацыя… Гаварылася і пра тое, што ўжо цяпер яна “выклікае павагу ва ўсім свеце”. Ці так яно ў сапраўднасці?

Чытайце па тэме:  Министр образования: Я не хотел бы сейчас навязывать свою позицию по поводу 5-балльной системы оценок

У свеце публікуецца штогод некалькі рэйтынгаў вядучых універсітэтаў усяго свету. Ці не самым аўтарытэтным пры гэтым лічыцца так званы “рэйтынг Таймс”, падрыхтаваны вядучымі еўрапейскімі экспертамі ў галіне вышэйшай адукацыі (электронная версія:   https://www.timeshighereducation.com/world-university-rankings/). Ацэнка дзейнасці ўніверсітэтаў тут робіцца паводле такіх крытэрыяў, як якасць выкладання, якасць навуковых даследаванняў, індэкс цытавання супрацоўнікаў універсітэта, прыбытак ад даследаванняў для прамысловасці, міжнародная папулярнасць установы. На падставе вышэйзгаданых паказчыкаў выводзіцца і агульны рэйтынг, у працэнтах, канкрэтнай ВНУ. Чытачам, напэўна, будзе цікава даведацца, якія ўніверсітэты паводле самай свежай версіі рэйтынга (на 2017/18 навучальны год) уваходзяць у топ-50.

Падам гэта ў выглядзе табліцы:

Мес-ца Месцазнаходжанне, назва ўніверсітэта або коледжа Краіна Рэйтынг, у %
1 Оксфардскі Вялікабрытанія 94,3
2 Кембрыджскі Вялікабрытанія 93,2
3–4 Каліфарнійскі тэхналагічны ЗША 93
3–4 Стэнфардскі ЗША 93
5 Масачусетскі тэхналагічны ЗША 92,5
6 Гарвардскі ЗША 91,8
7 Прынстанскі ЗША 91,1
8 Лонданскі Эмпірыял Коледж Вялікабрытанія 89,2
9 Чыкагскі ЗША 88,6
10–11 Цюрыхскі тэхналагічны Швейцарыя 87,7
10–11 Пенсільванскі ЗША 87,7
12 Ельскі ЗША 87,6
13 “Джонс Хопкінс” у Балтымары ЗША 86,5
14 Калумбійскі ЗША 86
15 Каліфарнійскі ў Лос-Анджэлесе ЗША 85,7
16 Універсітэцкі коледж у Лондане Вялікабрытанія 85,3
17 Д’юка ў Паўночнай Караліне ЗША 85,1
18 Каліфарнійскі ў Бёрклі ЗША 84,3
19 Корнэльскі ЗША 84,2
20 Паўночна-Заходні у Эванстане/Чыкага ЗША 83,3
21 Мічыганскі ЗША 83,1
22–23 Нацыянальны Сінгапурскі Сінгапур 82,8
22–23 Таронцкі Канада 82,8
24 “Карнегі-Мэлан” у Пітсбургу ЗША 81,9
25–26 Лонданская школа эканомікі і палітычных навук Вялікабрытанія 79,4
25–26 Вашынгтонскі ЗША 79,4
27–29 Пекінскі Кітай 79,2
27–29 Нью-Ёркскі ЗША 79,2
27–29 Эдынбургскі Вялікабрытанія 79,2
30 “Цынхуа” ў Пекіне Кітай 79
31 Каліфарнійскі ў Сан-Дыега ЗША 78,7
32 Мельбурнскі Аўстралія 77,5
33 Тэхналагічны ў Джорджыі ЗША 77
34–35 Брытанскай Калумбіі Канада 76,2
34–35 Мюнхенскі імя Людвіга і Максімільяна Германія 76,2
36 Каралеўскі Коледж у Лондане Вялікабрытанія 75,6
37 Ілінойскі ЗША 75,4
38–39 Федэральны політэхнічны ў Лазане Швейцарыя 75,3
38–39 Каралінскі медыцынскі ў Сольне Швецыя 75,3
40 Ганконгскі Ганконг/Кітай 75,1
41 Мюнхенскі тэхнічны Германія 73,5
42 “Мак-Гіл” у Манрэалі Канада 73,2
43 Вісконсінскі ў Мэдысане ЗША 73,1
44 Ганконгскі навукова-тэхнічны Ганконг/Кітай 72,7
45 Гайдэльбергскі Германія 72,3
46 Такійскі Японія 72,2
47 Лёвенскі Бельгія 71,8
48 Аўстралійскі Нацыянальны ў Канберы Аўстралія 71,6
49 Тэхаскі ў Остыне ЗША 71,4
50–51 Браўна ў Провідэнсе ЗША 70,8
50–51 Вашынгтонскі ў Сент-Луісе ЗША 70,8

Чытайце па тэме:  За что? Ирина Вешторд не готова извиняться перед Александром Козулиным

У першую сотню самых рэйтынгавых універсітэтаў свету ўвайшлі іншыя ВНУ ЗША (15 ВНУ), Вялікабрытаніі (5 ВНУ), Канады (1 ВНУ), Аўстраліі (4 ВНУ), Сінгапура (1 ВНУ), Ганконга (1 ВНУ), Швейцарыі (1 ВНУ), Германіі (6 ВНУ), Швецыі (2 ВНУ), Японіі (1 ВНУ), а таксама ўніверсітэты Нідэрландаў (7 ВНУ), Францыі (1 ВНУ), Паўднёвай Карэі (2 ВНУ), Фінляндыі (1 ВНУ).
Ну, а дзе ж у рэйтынгу нашы родныя, беларускія ВНУ? У “рэйтынгу Таймс” (паказчык ад 15,6 да 21,4%) ёсць адзін-адзіны наш універсітэт – БДУ – і ён там дзеліць месца ў дзявятай і дзясятай сотнях. Дзеля параўнання: Тартускі ўніверсітэт(Эстонія)уваходзіць у 350 найлепшых універсітэтаў свету; універсітэт Уганды, як і, напрыклад, Санкт-Пецярбургскі і Казанскі ўніверсітэты,уваходзіць у першыя 500. Віленскі ўніверсітэт таксама стаіць у рэйтынгу таксама значна вышэй, чым БДУ. Знакаміты Маскоўскі дзяржуніверсітэт імя Ламаносава знаходзіцца на 194-м месцы, і гэта найлепшы паказчык на ўсёй постсавецкай прасторы.
Мяркую, высновы пра тое, якія краіны сапраўды дбаюць пра сваю вышэйшую адукацыю, могуць лёгка зрабіць самі чытачы.

Вядома, у гэтай справе вырашальную ролю адыгрывае чыннік фінансавання. Але ўніверсітэцкаму прафесару патрэбны не толькі годны заробак (вышэйшы за чыноўніцкі), але таксама і павага з боку грамадства, магчымасць творча і без неабгрунтаваных абмежаванняў займацца навукай і працай са студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.
Хачу заўважыць, што вышэйпрыведзены “рэйтынг Таймс” не бярэ пад увагу ніякіх палітычных чыннікаў: там, напрыклад, адсутнічае такі крытэрый, як “акадэмічныя свабоды”. А з гэтым, як вы разумееце, сітуацыя ў нас, мякка кажучы, не бліскучая… Звальненні выкладчыкаў, адлічэнні студэнтаў за публічнае выказванне грамадзянскай пазіцыі – не навіна ў беларускім жыцці.

Чытайце па тэме:  Министр образования: Я не хотел бы сейчас навязывать свою позицию по поводу 5-балльной системы оценок

Лявон Баршчэўскі, Народная воля


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.