Некалькі сотняў сьпевакоў і музыкаў з Польшчы й замежжа выступяць падчас Міжнароднага фэстывалю Станіслава Манюшкі, які пачынаецца ў гарадку Кудова-Здруй (Kudowa-Zdrój) на поўдні Польшчы, паведамляе Польскае радыё.

Photo: Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

 

Падчас інаўгурацыйнага канцэрту можна будзе праслухаць фрагмэнты опэр Станіслава Манюшкі, у тым ліку опэр „Галка” й „Страшны двор” у інтэрпрэтацыі салістаў, хору й аркестра Вроцлаўскай опэры пад кіраўніцтвам Войцеха Райскага (Wojciech Rajski).

У рамках сёлетняга фэстывалю адбудзецца прэм’ера апэрэты „Карманьола” Станіслава Манюшкі на лібрэта Оскара Мілеўскага й канцэрт песень Манюшкі ў перакладзе на францускую, нямецкую й расейскую мовы ў выкананьні Эміліяна Мадэя (Emilian Madey).

У сваю чаргу з канцэртам рэлігійных песень выступяць музыкі зь Беларусі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: