Беларускія памежнікі затрымалі паляка, які пераляцеў мяжу на параплане. Здарэнне адбылося 11 чэрвеня каля пункта пропуску “Казловічы”.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, памежнікі заўважылі параплан, які ляцеў з Польшчы, на вышыні каля 1000 метраў. “Сігналы” пра аб’ект паступалі і ад мясцовых жыхароў. У выніку парушальніка затрымалі адразу пасля прызямлення. Ён паспеў заляцець на беларускую тэрыторыю на 600 метраў, паведамляе Еўрарадыё.

Адзначаецца, што грамадзяніну Польшчы 42 гады. Ён сцвярджае, што падчас палёту згубіў арыентацыю на мясцовасці. Калі ж прызямліўся, быў перакананы, што знаходзіцца на польскай тэрыторыі каля горада Бяла-Падляска. Таму і здзівіўся, пабачыўшы беларускіх памежнікаў. Мужчыне пагражае буйны штраф, дэпартацыя і забарона на ўезд у нашу краіну.

Чытайце па тэме:  Инцидент с украинской журналисткой на границе может вылиться в дипломатический скандал

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.