Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня, паведамляе Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на сайце catholic.by.

костел1

Напярэдадні з’явілася інфармацыя, што афіцыйны Мінск забараніў богаслужэнні тром ксяндзам з Польшчы: айцу Раману Шульцу, пробашчу парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, а. Леху Баханэку — пробашчу парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблату а. Ежы Катоўскаму, пробашчу парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах (Мінскі р-н).

11 ліпеня арцыбіскуп разам з біскупскім вікарыем для Магілёўскай вобласці Аляксандрам Яшэўскім сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Гулякам з мэтай высветліць прычыну адмовы для служэння вышэйзгаданым святарам і прасіць дазволу для іх працягнуць сваё служэнне.

“Мы не даведаліся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачулі рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі”, — адзначае Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Чытайце па тэме:  Юбилей князя Владимира даст импульс к примирению в отношениях между РФ и Украиной, надеются в РПЦ

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.