Беларускія ўлады забаранілі богаслужэнні тром ксяндзам з Польшчы. Пра гэта паведамляе Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Тадэвуш Кандусевіч, katolik-gomel.by

Тадэвуш Кандусевіч, katolik-gomel.by

11 ліпеня арцыбіскуп разам з біскупскім вікарыем для Магілёўскай вобласці Аляксандрам Яшэўскім сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Гулякам з мэтай высветліць прычыну адмовы для служэння вышэйзгаданым святарам і прасіць дазволу для іх працягнуць сваё служэнне.

“Мы не даведаліся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачулі рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі”, – адзначае Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Айцец Раман Шульц, пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблата а. Ежы Катоўскі, пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах (Мінскі р-н),  доўга і плённа служылі вернікам Беларусі — будавалі і рамантавалі касцёлы, катэхізавалі, займаліся хрысціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі, дабрачыннасцю, адзначае недаўменна арцыбіскуп.

 

Чытайце па тэме:  У Беларусі з’явіцца беларускамоўная духоўная акадэмія

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.