13 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, якое сёлета будуць праходзіць 100.811 абітурыентаў.

abit

Першы іспыт па традыцыі — беларуская мова. Запісаліся на яго 22 348 чалавек, паведамляе Радыё Свабода. Расійскую мову будуць здаваць 78 004 чалавекі. То бок 22,16% здаюць беларускую мову, а 77, 84% — расійскую. Тры гады таму суадносіны былі 30% на 70%, а 10 год таму прыкладна палова абітурыентаў здавалі беларускую мову, а палова — расійскую.

На другім месцы пасля расійскай мовы матэматыка — яе будуць здаваць 47.853 абітурыенты, на ЦТ па фізіцы зарэгістравалася 27.718 абітурыентаў, на біялогію — 23.512, гісторыю Беларусі будуць здаваць 18.889 чалавек, хімію — 12.302, грамадазнаўства — 11.360. З замежных моваў самая папулярная ангельская — 22.558. Нямецкую мову здаюць 3.456 абітурыентаў, французскую — 734 абітурыенты, гішпанскую — 159, кітайскую — 14.

Сёлета ў ВНУ плануецца набраць крыху больш за 64 тысячы чалавек. Колькасць бюджэтных месцаў скарацілася на 100.

Чытайце па тэме:  Преподаватель колледжа "поддерживал" уровень знаний за вознаграждение

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment