Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта” пачало здабычу нафты ў Эквадоры. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па геалогіі Пётр Поўжык.

Фото с сайта БЕЛТА

 

Размова ідзе аб радовішчы “Армадыльё” на блоку 55. Свае работы беларускія нафтавікі праводзяць у адпаведнасці з кантрактам, які быў заключаны з дзяржаўнай нафтаздабыўной кампаніяй Эквадора “Петраамазонас”. У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. “На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты “Беларуснафты” рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны”, – адзначыў субяседнік.

Пры будаўніцтве свідравіны “Армадыльё-2” у пласце volcanica былі адзначаны павышаныя газаўтварэнні. Геалагічныя даследаванні і далейшыя даныя гэтага аб’екта пацвердзілі, што беларускія спецыялісты адкрылі новую залеж нафты на радовішчы. У выніку з пласта volcanica атрыманы ўстойлівы прамысловы прыток бязводнай нафты.

Цяпер на радовішчы пабудаваны дзве свідравіны, пачалася іх пробная эксплуатацыя. У перспектыве будаўніцтва яшчэ адной свідравіны. Далейшыя работы прадугледжваюць прадаўжэнне вывучэння нетраў з мэтай удакладнення месцаразмяшчэння наступных эксплуатацыйных свідравін. “Плануецца здабыць больш за 10 млн бараляў нафты. Эквадор стаў другой лацінаамерыканскай краінай пасля Венесуэлы, дзе “Беларуснафта” пачала здабычу нафты”, – падкрэсліў Пётр Поўжык.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...