Ніхто зь людзей не валодае працяглай гістарычнай памяцьцю і ніколі не асягне сапраўднага стану падзеяў, а тым больш – думкаў іх удзельнікаў.

У Вільні разьвітваюцца з Кастусём Каліноўскім, Еўрарадыё

 

Гэта дасяжна толькі ў шматмерным метафізічным аглядзе, своеасаблівым адлюстраваньнем якога ёсьць нашая прамалінейная рэчаіснасьць. Пыхлівым і катэгарычным сучасным знаўцам варта вывучаць ня тольма сумніўныя папяровыя сьведчаньні, якія адно з-за пылу прызнаюцца важнымі гістарычнымі дакументамі, але й таксама эзатэрыку ды тэасофію, каб пашырыць сьведам’е і выбудаваць праўдную карціну Сусьвету.

Некаторыя новыя веды могуць паказаць нават глыбінныя нацыянальныя асаблівасьці, схаваныя ў беларускай мінуўшчыне.

Нашая фізічная рэальнасьць – прыкметны адбітак тых драматычных працэсаў, што ўзрушваюць Тонкі Сьвет. Інакш як бітвай іх не назавеш. Зямля разам з шматлікімі філаментальнымі вымярэньнямі – ток, арэна жорсткай барацьбы. Літвіны-беларусы і іхныя дзяржавы – ВКЛ, Беларусь – зазнаюць няпросты кон. Без перабольшваньня, у Космасе яны выступаюць разам з тымі Сіламі, якія, імкнуцца да сьвядомых і ўзгодненых эвалюцыйных пераўтварэньняў Планетарнага Жыцьця, і калісьці ўпрагліся ў іх першымі ў Эўропе. Тут можна прыгадаць нашыя Вялікія Статуты, як вынік гэтых намаганьняў. Але, як заўсёды: па закону “дзеяньня-процідзеяньня”, – тады адусюль зьбегліся разнамастыя ворагі і наваліліся на іх з ўсёй зьнішчальнай моцай… Цяжна і немарасна было.

У барацьбе, каб не страціць галоўнае, часта даводзіцца манеўраваць, адкладваць, адкідваць, прымаць непапулярныя меры, ісьці на кампрамісы, губляць, вяртацца…

Ніводзін зямны манускрыпт не апіша істых намыслаў і рухаў сьвядомасьці мільёнаў змагароў! А саміх барацьбітоў? Хіба ўсіх мы ведаем? Толькі сапраўдныя Боскія Аналы даюць пра гэта сьведчаньні! А гэта – більёны душаў!!! Яны пазіраюць на нас Адтуль і, хто можа і каму дазволена, безназоўна падштурхоўваюць, дапамагаюць. Дзякуй Богу, калі нехта ўвасоблена трапляе ў нашую памяць.

Як Тадэвуш Касьцюшка, які, калі ад учынкаў супастатаў пачала затуманьвацца справядлівая (нашая!) справа ў Эўропе, разам з тысячамі сваіх паплечнікаў, кіруючыся Празорнасьцю, рушыў за акіян, каб працягнуць яе на выбраных землях. Так, мы, літвіны-беларусы, метафізічна ідзем у адной зьнітоўцы з ЗША, і няхай ведаюць неабазнаныя: мы ў ліку вядоўцаў, з-за чаго і лютуе вакольнае паскудзьдзе! Ёсьць як ёсьць.

Альбо Кастусь Каліноўскі, якому суджана было мала жыць, але жарсна запаліць новы метагістарычны НАЗОЎ нацыі. Воля Нябёсаў  выкананая бліскуча! І зроблена гэта было сітуацыйна правільна й моцна: не ў завугольлі, абыякава, пагардліва, а з гарачым сэрцам, з палымянай душою і зь вялікай любоўю пад час НАРОДНАГА ПАЎСТАНЬНЯ! Такое застаецца навечна і ў  чалавечай гісторыі, і ў Велічным Касьмічным Летапісе.

На жаль, мы належна ня вучымся крывічэсьлівасьці, БЕЛАРУСКАЙ СЬВЯДОМАСЬЦІ і прыпадабняемся да нашых зламысьнікаў, засвойваем іхныя звычкі,  стандарты, падыходы, адтаго і скажаем уласны вобраз мысьляваньня. У такіх выпадках любая аргументацыя дэзарыентуе і наносіць  шкоду. А калі яна зробленая няшчыра, падступна, наўмысна – аўтару адгукаецца стакротна! Памятайма пра тое!

Для Беларускай праўды меркаваў

Мікола Калядны

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...