Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай распачаў збор подпісаў супраць удзелу расійскіх войскаў у парадзе 3 ліпеня ў мінску, бо “лічыць удзел у парадзе расійскіх вайскоўцаў і расійскай тэхнікі амаральным і непрымальным”.
70

Камітэт салідарнасці з Украінай прыводзіць шэраг аргументаў супраць удзелу расіян у парадзе да Дня незалежнасці Беларусі.

У Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў перамог СССР, а не Беларусь, ці Расія. Без украінскага народа перамога на фашыстамі была б немагчымай.

“Расія вядзе з Украінай неаб’яўленую вайну, у якой  выступае ў ролі агрэсара. Калі Беларусь запрашае толькі расійскі бок да святкавання 70-годдзя  вызвалення Беларусі і не запрашае Украіну, то такім чынам Беларусь падтрымлівае агрэсію супраць братняга  ўкраінскага народа, што не можа не выклікаць пратэст беларускага грамадства.

Насцярожвае той факт, што на тэрыторыю Беларусі ўжо завезена найноўшая расійская вайсковая тэхніка, бронемашыны «Тыгр». Ракетныя комплексы «Іскандэр» і С- 400, чакаюцца стратэгічныя бамбавікі, якія здольныя несці ядзерную зброю. (Беларусь мае міжнародныя абавязацельствы не размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю.) Дзеля чаго? Пасля падзей на Украіне, мы не маем даверу Расіі і не хочам апынуцца пад акупацыяй”, – гаворыцца ў петыцыі.

Камітэт Салідарнасці з Украінай пратэстуе супраць удзелу расійскага войска ў святочным вайсковым парадзе, прымеркаваным да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ў другой сусветнай вайне і заклікае ўсіх неабыякавых людзей падпісаць петыцыю  з патрабаваннем забараніць расійскім войскам прымаць удзел у парадзе  3 ліпеня 2014 года.

Крыніца: Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...