26 красавіка перад будынкам штаб-кватэры Аб’яднаных Нацыяў на Манхэтане ў Нью-Ёрку прайшоў мітынг, зладжаны Беларуска-Амерыканскім Згуртаваннем “Пагоня” як выказ салідарнасці і падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі і дасюль вымушаныя сутыкацца з яе наступствамі.

Гэта таксама выказ пратэсту супраць той абыякавасці і раўнадушнасці, якую праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдную сітуацыю ў забруджаных раёнах і будуючы Астравецкую атамную станцыю— патэнцыйную крыніцу новай радыяцыйнай небяспекі, ды ўзмацнення энерга-залежнасці ад Расеі.


30 красавіка беларусы Нью-Ёрку і ваколіц сабраліся ў грамадскай зале царквы Св. Кірылы Тураўскага на мерапрыемства, прысвечанае 31-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Выступалі Таццяна Красоўская, Сяргей Дзедзік і Святлана Казачок. Прысутныя праглядзелі шэраг відэаматэрыялаў. Падчас сустрэчы было закранута пытанне будаўніцтва БелАЭС у Астравецкім раёне. Галоўная ідэя выступаў: мірнага атаму няма, а будаўніцтва БелАЭС – гэта  дарога да смерці.

Віктар Дудараў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...