У ноч з 24-га на 25-е чэрвеня амерыканскія беларусы у чарговы раз адзначылі Купалле – прыгожае свята жыцця і кахання, дайшоўшае да нас з паганскіх часоў.

Падрыхтоўкай і арганізацыяй святкавання займаліся сябры Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” – старшыня Віталь Зайка, Валянціна Якімовіч і сямья Алены і Юрыя Кавальчукоў. Многія з гасцей прыехалі на Купалле ўпершыню, а некаторыя прывезлі з сабой і маленькіх дзяцей. Валянціна Якімовіч патлумачыла значэнні купальскіх сымвалаў і спеваў, каб кожны лепш зразумеў сэнс гэтага свята і гульняў вакол вогнішча.

 

 

Агульнаабраныя Купаліш і Купалінка распалілі вогнішча і распачалі святкаванне і спевы. Адным з найбольш захапляючых рытуалаў, безумоўна, былі скокі праз вогнішча. Арганізатары падтрыхтавалі адмысловы напой, настояны і звараны са шматлікіх зёлкаў і мёду – крупнік.

Варта выказаць шчырую падзяку ўсім, хто прычыніўся да падрыхтоўкі і правядзення Купалля, бо праз падтрымку беларускіх традыцый адбываецца і пашырэнне ведаў пра Беларусь і гуртаванне беларусаў замежжа.

Тэкст і фота Сяргея Трэгубовіча

Чытайце па тэме:  Полиция Нью-Йорка разыскивает по делу о взрывах 28-летнего уроженца Афганистана

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.