Паводле «Economist Intelligence Unit», у гэтым годзе Беларусь заняла 46-е месца ў рэйтынгу Глабальнага індэксу харчовай бяспекі. Даследаванне зрабілі на замову карпарацыі «DuPont».

msn.com

msn.com

На пазіцыю ў харчовым рэйтынгу ўплываюць тры індыкатары: даступнасць, эканамічнасць, якасць і бяспека. Па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Беларусь – 39-ая. Па эканамічнасці прадуктаў 46-ая, па даступнасці – 52-ая (па гэтым падказчыку мы апусціліся ў параўнанні з 2012-2015 гадамі). Першае месца ў рэйтынгу занялі ЗША, апошняе – Бурундзі, паведамляе Белсат.

Па выніках даследавання беларусы апынуліся ў дзясятцы самых тлустых нацыяў Еўропы. У Беларусі жыве 23,4% людзей з лішняй вагой. Першае месца ў гэтым антырэйтынгу займаюць брытанцы. Далей ідуць чэхі, славакі, ірландцы, палякі, расейцы, венгры, французы і іспанцы. Самыя худыя ў Еўропе – аўстрыйцы.

Чытайце па тэме:  В Бресте стартовал научный проект по лечению храпа
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: