У другую гадавіну смерці Алеся Чаркашына ў Беларускім Доме паказалі дакументальны фільм «Не здавайся» рэжысёра Антося Цялежнікава. Фільм прысвечаны гісторыі гераічнага змагання беларускага патрыёта, загінуўшага за незалежнасць Украіны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гаворыць сустаршыня Беларускага Дому Уладзімір Кобец:

– Алесь Чаркашын – гэта прыклад мужнасці, прыклад унутранай трансфармацыі, перамогі самога над сабою. Ён закаляў свой дух, закаляў сваю душу крок за крокам праз усё сваё жыццё.

 Антось Цялежнікаў, рэжысёр-дакументаліст: Шкадую, што не пазнаёміўся з ім раней, інакш мой першы фільм напэўна быў бы пра яго. Але так атрымалася, што ўжо постфактум я зняў фільм пра яго, бо ён варты ні аднаго фільма, ні адной кнігі.

Свайго таварыша па арганізацыі «Зубр» узгадвае былы палітвязень Аляксандр Атрошчынкаў:

– Пачаў сваё жыццё з самых нізоў. Але тое, што дасягнуў у духоўным плане, маральным плане, тое, што для многіх людзей ён герой. Ён шмат каму дапамог у жыцці. Гэта вялікае дасягненне. І гэта сапраўды вялікі прыклад жыцця вялікага чалавека. Спадзяюся, што прыйдзе час, калі на Беларусі будуць шанаваць гэтага безумоўна героя Беларусі і героя Украіны.

Алесь Чаркашын і Віталь Ціліжэнка загінулі ў жніўні 2015 года падчас баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Чытайце па тэме:  Беларусы Варшавы выбіраюць збліжэнне з Эўропай

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.