З 250 тысяч дазволаў аб прыёме на працу замежнікаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, якія ў канцы мінулага года падпісалі ваяводы, 85% – для ўкраінцаў.

Такія лічбы прывяла міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальская, паведамляе radyjo.net.

Цэнтры занятасці зарэгістравалі 1 мільён 800 тысяч пасведчанняў пра намер працаўладкаваць замежніка.

Эльжбета Рафальска падкрэсліла: «85% дазволаў на працу і 95% пасведчанняў датычацца грамадзян Украіны. Астатнія дакументы выдадзены грамадзянам Беларусі, Малдовы, Індыі, Непала, Турцыі, Арменіі, Кітая і В’етнама. Удзел замежнікаў у польскім рынку працы складае ад 2,5% да 5%».

Міністр сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі падкрэсліла, што яшчэ ў 2010 годзе 60% замежнікаў прыязджалі на працу ў сельскай гаспадарцы, а ў 2017 годзе гэты паказчык знізіўся да 17%. Паводле яе слоў, усё часцей прыезджыя працуюць у будаўнічай і транспартнай галінах, а таксама ў прамысловасці і ў сферы дапамогі па хаце.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: