Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў у першы тыдзень X Сусветных гульняў у польскім Вроцлаве.

Уладальніцай золата ў спаборніцтвах вадналыжніц стала беларуска Наталля Берднікава. У падводным плаванні на дыстанцыі 100 м у біластах залатая ўзнагарода Сусветных гульняў дасталася беларусу Дзмітрыю Гаўрылаву, таксама ён стаў трэцім у аналагічным заплыве на 50 м. У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы два бронзавыя медалі ў актыве Кацярыны Галкінай – у практыкаваннях з мячом і стужкай. Спартыўныя акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі другое месца сярод змешаных пар. Яшчэ адно серабро ўзялі Юлія Івончык, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч у групавых практыкаваннях акрабатак. Сусветныя гульні праводзяцца раз у чатыры гады па відах спорту, якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму. Цяперашнія спаборніцтвы дзясятыя па ліку, у іх праграму ўключаны 37 спартыўных дысцыплін. Фінішуюць юбілейныя гульні 30 ліпеня, паведамляе Рацыя.

Чытайце па тэме:  «Черный вторник»: В Польше организованы манифестации в защиту прав женщин

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.