«Думаю, што вы разам са мною будзеце задаволеныя тою інфармацыяй, якою я хачу падзяліцца: спадарыня прэмʼер запэўніла мяне, што “Белсату” нічога не пагражае. Цягам бліжэйшага месяца будзем вызначаць з МЗС далейшыя прынцыпы супрацы», – паведаміла Агнешка Рамашэўская-Гузы.

belsat

Інфармацыя пра закрыццё «Белсату» выклікалі буру дыскусіяў у беларускіх і ў польскіх медыях. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы за апошнія дні дала некалькі інтэрвʼю польскім выданням, у якіх патлумачыла, чаму лічыць змяншэнне фінансавання каналу памылкаю.

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...