Славуты гадзіннік Біг Бэн на вежы брытанскага парлямэнта спыняецца на чатыры гады.

Photo: pixabay.com

 

З моманту ўстаноўкі ў 1859 годзе, 13 тонны звон на 96 мэтровай вежы званіў кожную гадзіну і стаў адным з самых вядомых сымбаляў Лёндана. Паводле даследавання, праведзенага брытанскай турыстычнай арганізацыяй, вежа зьяўляецца найбольш фатаграфаваным будынкам у Вялікабрытаніі, паведамляе Польскае Радыё.

Аднак 21 жніўня Біг-Бен будзе адключаны ад гадзінніка цягам бліжэйшых чатырох гадоў рэканструкцыі. Гарадзкія ўлады заявілі, што будуць выкарыстоўваюць звон толькі падчас асаблівых выпадкаў, такіх як традыцыйныя святы Новага года на набярэжнай ракі Тэмза.

У апошні раз Біг Бэн замоўк у 2007 годзе, а раней падчас падобнага рамонту ў 1983-85 гг.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...