Вайсковая камісія Беларускага Нацыянальнага Кангрэса накіравала Міністэрству абароны Беларусі прапановы па ўмацаванні беларускага войска.

arm

1. Вызначыць галоўным патрабаваннем для вайскоўцаў пры атэстацыях і прызначэннях на вышэйшыя пасады іх гатоўнасць абараняць дзяржаўную незалежнасць Беларусі ад пагроз з усіх без выключэння накірункаў.

2. Падвысіць расходы на абарону да ўзроўню не меней 2% ВУП.

3. Падвысіць заробак прафесійным вайскоўцам да ўзроўню, які б забяспечваў даход на кожнага члена сям’і не меней за мінімальны спажывецкі бюджэт.

4. У ідэялагічнай працы ў войску абапірацца найперш на тысячагадовую вайсковую гісторыю нашага народа без выключэнняў з яе дзеля залагоджвання іншых дзяржаў. Прысвойваць вайсковым часткам найменні месцаў славутых перамог нашых продкаў і імёны іх выбітных палкаводцаў.

Вайсковая камісія гатова прадставіць неабходныя гістарычныя матэрыялы ў папулярным выкладанні, лектараў для навучання афіцэраў ідэялагічных структур, а таксама макеты плакатаў на тэмы беларускай вайсковай гісторыі.

5. Рэалізаваць канцэпцыю тэрытарыяльных войскаў.

Вайсковая камісія гатовая прадставіць свае прапановы на гэты конт.

6. Замовіць серыю фільмаў, прысвечаных славутым падзеям нашай вайсковай гісторыі і яе найбольш выбітным палкаводцам.

Вайсковая камісія гатова прадставіць свае прапановы па тэматыцы гэтых фільмаў.

7. Рапрацаваць, надрукаваць шырокім накладам і выдаваць усім ваеннаабавязаным даведнік па вайсковай падрыхтоўцы. Гэты даведнік павінен утрымоўваць гістарычны раздзел, раздзел па непасрэдна вайсковай падрыхтоўцы і раздзел з рэкамендацыямі па дзеянням у выпадку варожай агрэсіі.

Чытайце па тэме:  В Печах солдат срочной службы покончил жизнь самоубийством

8. Стварыць інтэрнэт-рэсурс з матэрыяламі, пазначанымі ў папярэднім пункце. Дадаткова на гэтым рэсурсе павінны размяшчацца вучэбныя відэаролікі. У тым ліку, створаныя пры ўдзеле беларусаў, якія маюць нядаўні досвед удзелу ў рэальных баявых дзеяннях.

Вайсковая камісія гатова ўзяць на сябе арганізацыю супрацы з гэтымі беларусамі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: