Беларускі нацыянальны кангрэс запатрабаваў неадкладна вызваліць затрыманых лідараў прафсаюзаў.

“Арышты выкліканы страхам рэжыма перад народнай нянавісцю да яго і спробамі не дапусціць будучай восенню масавых пратэстаў супраць антынароднай палітыкі ўладаў. 

Вымушаны адпусціць арыштаваных па груба зляпанай “справе баевікоў”, рэжым шукае іншых ахвяраў, каб запалохаць патэнцыйных удзельнікаў восеньскіх пратэстаў, – гаворыцца ў заяве Рады БНК. – Таксама нянавісць рэжыма выклікала сацыяльная актыўнасць прафсаюза РЭП, асабліва яго эфектыўная кампанія па збору сродкаў на дапамогу рэпрэсаваным за ўдзел у пратэстах”.

Рада БНК звяртае ўвагу заходніх партнёраў беларускага рэжыма на арышты прафсаюзных лідараў. Гэтыя арышты сведчыць, што спробы залагодзіць дыктатара, заплюшчыўшы вочы на грубыя парушэнні ім правоў чалавека, вядуць толькі да ўзмацнення рэпрэсій. Нагадваем, што рэжым пайшоў на брутальныя дзеянні супраць незалежных прафсаюзаў неўзабаве пасля сесіі Парламентскай асамблеі АБСЕ ў Мінску і пасля аслаблення ціску Міжнароднай арганізацыі працы на беларускія ўлады.

Рада БНК лічыць дзеянні рэжыма яшчэ адным сведчаннем унутранай акупацыі краіны злачыннай групоўкай і патрабуе неадкладнага вызвалення Генадзя Фядыніча, Аляксандра Ярашука і іншых арыштаваных прафсаюзных лідараў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...