У Беларускай праваслаўнай царкве мяркуюць, што для актывізацыі пытання аб наданні аўтакефаліі, як ва Ўкраіне, няма ніякіх падстаў.

Старшыня Сынаідальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату, доктар тэалёгіі, протагерэй Сяргей Лепін

 

Старшыня Сынаідальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату, доктар тэалёгіі, протагерэй Сяргей Лепін расказаў Свабодзе аб пазыцыі Беларускай праваслаўнай царквы ў пытанні аўтакефаліі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў нядзелю заявіў, што Канстанцінопальскі патрыярхат пачынае працэдуры, неабходныя для наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве.

Канстантынопальскі патрыярх абмяркуе з сястрынскімі цэрквамі наданне аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве

— Як вы ацэньваеце імкненне Ўкраінскай праваслаўнай царквы да аўтакефаліі?

— Мы зыходзім з таго, што ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве ёсць кананічныя структуры Праваслаўнай царквы, якія цалкам маюць права прадстаўляць усю паўнату інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Ўкраіны. І па-за ініцыятывамі гэтых структураў усе спробы вырашэння пытання аб наданні аўтакефаліі антыпрадуктыўныя.

Мы спадзяёмся, што сытуацыя ва Ўкраіне будзе развівацца згодна з канонамі, а ўсім, хто мае тое ці іншае дачыненне да гэтай праблемы, Гасподзь дасць мудрасці, цярпення і адказнасці.

— А ці лічыць Беларуская праваслаўная царква Канстантынопаль сваёй мацярынскай царквой?

— Хутчэй бабуляй, таму што Беларуская праваслаўная царква з’яўляецца часткай Расейскай праваслаўнай царквы. А Расейская праваслаўная царква калісьці нарадзілася з улоння царквы Канстантынопальскага патрыярхату.

Зразумела, гісторыя і Кіеўскай мітраполіі ў прыватнасці, і Расейскай праваслаўнай царквы ўвогуле генэтычна звязаныя з Канстантынопальскай праваслаўнай царквой. У гэтым сэнсе яна мацярынская для нас.

Але РПЦ сёння — ужо «дарослая» памесная Царква, а ня частка Канстантынопальскай. У той час як Беларуская праваслаўная царква — частка РПЦ.

А ўсе разам мы разам — Адзіная Святая Саборная Апостальская Царква праваслаўных. І я спадзяюся на тое, што ніякія палітычныя супярэчлівасці, якія існуюць цяпер у свеце, ніяк не паўплываюць на добры стан нашых адносінаў, у тым ліку і літургічных.

— А магчымы такі варыянт, што і Беларуская праваслаўная царква таксама прыйдзе да аўтакефаліі?

— Я думаю, што сёння для актывізацыі пытання аб наданні аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве няма ніякіх падставаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: