Жыхары Брэста зноў выйшлі на плошчу Леніна, каб „пакарміць галубоў” у знак пратэсту супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй, паведамляе Радыё Рацыя

„Ужо дзевяць месяцаў не беспаспяхова ідзе супрацьстаянне праціўнікаў будоўлі з кампаніяй „АйПаўэр” ды мясцовымі ўладамі”, – лічыць актывіст Дзмітрый Бекалюк.

– За дзевяць месяцаў вывезена больш дзевяці тысяч адходаў Зялёнага Бора. За гэты час звольнены чалавек, які падпісаў экалагічную экспертызу. Прызнана, што на дадзеным прадпрыемстве будзе небяспечны працэс – ліцейная вытворчасць. Прызнана, што завод ужо па праектных дадзеных не пяты клас небяспечнасці – самы бяспечны, а як мінімум трэці. На пачатак студзеня ведалі толькі прыгарады пра тое, што будуецца завод, а цяпер ведае ўвесь Брэст, і не толькі Брэст, але і сталіца таксама. Гэта самае галоўнае за дзевяць месяцаў.

Гэтым разам на штонядзельнай акцыі сабралося каля сарака чалавек. Акрамя падсумавання дзейнасці, яны таксама абмеркавалі і зварот да вядомых суайчыннікаў з „крыкам аб дапамозе”, каб звярнуць увагу да сітуацыі з заводам.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: