Бульдозерамі ў Курапатах улада хоча задаць пэўны тон і атмасфэру выбарчай кампаніі. Атмасфэру адчаю, бездапаможнасьці, бессэнсоўнасьці. “Мы зробім з вамі і вашымі каштоўнасьцямі любую гадасьць, а вы будзеце нічым ня здольныя адказаць”. Заадно дадзены добры адказ тым, хто кажа пра “аб’яднаньне дзеля абароны сувэрэнітэту”.

Але дарма нехта думае, што сёньняшні разгром у Курапатах – гэта тая рэч, пра якую “пакрычаць і забудуць”. Гэта назаўжды застанецца ў гісторыі разам з выказваньнем пра Гітлера, рэфэрэндумам 95-га, забойствам Ганчара і Захаранкі, 19 сьнежня 2010-га. Гэта тое, што многія людзі ніколі яму не даруюць, колькі б хвілін ён потым не гаварыў па-беларуску ў сваіх прамовах.

Віталь Цыганкоў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...