Паўтысячы працоўных месцаў, забеспячэнне патрэбаў краіны ў паперы і выгадны экспарт – такія былі абяцанні перад будовай «кітайскага заводу» у Светлагорску.

Скрыншот з відэа

 

Але жыхары ваколіцаў не пагаджаюцца на суседства з цэлюлозным камбінатам. 25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і патрабуюць вырашыць праблему са «смярдзючым заводам», паведамляе Белсат.

«Хай сабе працуе гэты завод, але пастаўце хоць нейкія фільтры. Яны ж зрабілі вёску Якімава Слабада далінаю смерці», – кажа ўдзельніца стыхійнага мітынгу.

«Мы ездзім гуляць у Светлагорск, бо тут проста невыносна. Калі б не пластыкавыя вокны, я не ведаю што б мы рабілі. Смурод стаіць такі, што я ўжо баюся за сваіх дзяцей. А дзявацца нам няма куды», – кажа жанчына, якая прыйшла на пратэст з дзіцём.

«Дзякуй нашаму кіраўніцтву і ўраду, што пабудавалі такі завод, што далі працоўныя месцы і што я праз гэты завод ноччу не магу дыхаць», – абураецца жыхар вёскі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: