Цэх пабудавалі, а фільтры паставіць – забылі. У Іванаўскім раёне ў рэках – мор рыбы, а жыхары пакутуюць ад каналізацыйнага паху. Меркаваная прычына – фільтры новага цэху Бярозаўскага малочнага заводу, а дакладней – іх адсутнасць.

bereza.edu.by

Жыхары вёскі Сухое, што ў Іванаўскім раёне, не на сваю волю сталіся суседзямі сапраўдных каналізацыйных струменяў і смярдзючай ракі. Непрыемны пах зʼявіўся акурат пасля таго, як летась у верасні на Іванаўскім малочным заводзе адкрылі новы цэх.

Са словаў мясцовых, новы фільтр мусіў скіроўваць адкіды ў ачышчальныя сістэмы гораду. Аднак яны сталі паступаць наўпрост у рэкі Струга і Няслуха, што ўпадаюць у Дняпроўска-Бугскі канал.

Чыноўнікі Іванаўскай ЖКГ у курсе праблемы

Пасля візіту нашай здымачнай групы нават скіравалі экскаватары, каб пачысціць дно ад раслінаў ды ападкаў. Але гэта толькі ліквідацыя вынікаў, а не прычынаў кепскага паху. Пра новы цэх і яго адкіды чыноўнікі размаўляць адмовіліся.

На думку мясцовых, праблема ў кіслаце, што ідзе з цэху – без фільтраў яна трапляе наўпрост у ачышчальныя сістэмы гораду.

«На любых ачышчальных працуюць бактэрыі, што перапрацоўваюць арганіку, і калі ў гэтыя воды трапляюць стокі з малочных заводаў у якіх павышаная кіслотнасць, паміраюць карысныя бактэрыі, што перапрацоўваюць арганіку, і ў гэтым праблема», – тлумачыць адмысловец Наталля Парэчына.

Калі арганічныя адкіды з ачышчальнікаў трапляюць у ваду, змяняецца яе кіслотнасць – і ў выніку можа здохнуць рыба і знікнуць водарасці. Для здароўя людзей такія адкіды могуць не ўяўляць пагрозы, аднак найбольш мясцовых абураюць паводзіны чыноўнікаў, якія ведаюць пра сітуацыю і нават прыязджалі ў вёску, але нічога гэтак і не зрабілі.

Эксперты Цэнтру экалагічных рашэнняў раяць жыхарам напісаць запыт у мясцовы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама звярнуцца ў раённую інспекцыю аховы навакольнага асяроддзя, бо, паводле закону, на пісьмовы запыт чыноўнікі абавязаныя адказаць.

Настасся Храловіч, «Белсат»


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.