Андрэю Бяляўскаму, якому інкрымінавалі захоўванне патрона, прад’явілі афіцыйнае абвінавачванне (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.).

Пра гэта Бяляўскі паведаміў сябрам 12 снежня, пасля чарговага допыту ў Следчым камітэце, піша spring96.org.

Паводле гэтага артыкулу Бяляўскаму могуць прысудзіць папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін да трох месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.

Экс-фігурант справы «Белага легіёну» перадаў следчаму хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу.

Андрэй Бяляўскі раней прызнаваўся, што патрон захоўваў у шафе ў якасці сувеніра, але не збіраўся яго выкарыстоўваць.

Як раней паведамляў  намеснік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч, справа была распачатая 27 лістапада цэнтральным апаратам Следчага камітэту Беларусі. Менавіта ў гэты дзень СК «паставіў кропку» і спыніў крымінальны пераслед усіх фігурантаў справы «Белага легіёну».

belsat.eu

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: