Былы асуджаны Андрэй Князькоў звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва за пералікам пенсійных выплат за год, які сышоў на збор папер і адстойванне права на працоўную пенсію па інваліднасці.

Андрэй Князькоў

Андрэй Князькоў

«З большага суддзя разабралася, што ўсе абавязкі па пераліку пенсійных выплат непасрэдна былі ўскладзеныя на адміністрацыю калоніі. Усе супрацоўнікі спецаддзела ПК-2 у судзе заявілі, што ў іх абавязкі ўваходзіла толькі сабраць дакументы і адвезці іх у сацыяльныя службы. Атрымліваецца, што людзі сядзяць на пасадах з маёрскім пагонамі, а выконваюць абавязкі кур’ераў. Яны толькі збіраюць паперы, а не займаюцца праверкай, падрыхтоўкай, хоць гэта павінна ўваходзіць у іх абавязкі. І суддзя растлумачыла гэтыя палажэнні супрацоўнікам спецаддзела», – распавёў Андрэй Князькоў ПЦ “Вясна”.

У выніку суд вынес рашэнне аб спагнанні з РУП «Папраўчая калонія №2 г. Бабруйска» страчаную выгаду на карысць істца. Запатрабаваная папярэдняя сума пазову складала 3 000 000 беларускіх рублёў. Суддзя са свайго боку запатрабавала неабходную інфармацыю аб пераразліку ў Магілёўскім аблвыканкаме, і выніковая сума склала 2 500 000 беларускіх рублёў.

«Я не ведаю, на дадзены момант ці запытваў адказчык матывавальную частку. Калі будзе запытваць на працягу 10 дзён, значыць рашэнне суду будзе абскарджвацца. Калі не – рашэнне ўступіць у законную сілу і пойдзе на выкананне», – мяркуе Андрэй Князькоў.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка лічыць такое рашэнне суда пазітыўным і адзначае, што толькі актыўныя дзеянні прыносяць плён і важна змагацца за аднаўленне правоў асуджаных.

Чытайце па тэме:  Дело Эдуарда Пальчиса передано в Минский городской суд

Нагадаем, Андрэй Князькоў быў вызвалены з папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска 8 снежня 2015 года, дзе яшчэ ў студзені 2011 года атрымаў вытворчую траўму. Увесь гэты час ён дамагаецца выплатаў за прычыненую фізічную і маральную шкоду, звяртаецца ў розныя дзяржаўныя органы і скардзіцца ў суды, каб дамагчыся справядлівага рашэння па сваёй справе.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment