Былы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі, якога судзяць у Менскім абласным судзе паводле абвінавачання ў хабарніцтве, выступіў з апошнім словам.

Аляксандар Рымашэўскі

 

У апошнім слове Аляксандар Рымашэўскі назваў сваю справу сфальшаванай. Паводле Рымашэўскага, прызнанне ў атрыманні хабару ў 2700 даляраў, якое ён зрабіў адразу пасля арышту 30 траўня, было зроблена пад псыхалягічным ціскам і ў вельмі дрэнным фізычным стане.

«У мяне быў ціск за 200, выклікалі „хуткую дапамогу“», — згадаў падсудны.

Аляксандар Рымашэўскі нагадаў, што пачаў працоўную дзейнасць са старшых клясаў памочнікам камбайнэра і ўсё жыццё працаваў старанна і добрасумленна, у тым ліку на пасадзе старшыні райвыканкаму.

Паводле Рымашэўскага, пра гэта сведчаць кіраўнікі гаспадарак раёну, якія звярнуліся з лістом у ягоную падтрымку.

Прысуд Аляксандру Рымашэўскаму суд абвесціць сёння а 17-й гадзіне.

Адвакат Рымашэўскага Дзмітры Гарачка пракамэнтаваў Свабодзе рашэнне суду абвясціць вырак у той жа дзень, як прагучала апошняе слова падсуднага:

Адвакат Дзмітры Гарачка

 

«Сутыкаюся з такім упершыню. Законам не агавораны час, за які суд мусіць прымаць канчатковае рашэнне ў справе, але, улічваючы даволі вялікі аб’ём справы і яе рэзананс, думалася, што суд возьме большую паўзу паміж апошнім словам і прысудам».

Экс-старшыні Салігорскага райвыканкаму Рымашэўскаму інкрымінуюць атрыманне каля 15 тысяч рублёў хабару. Пракурор патрабуе для яго 9 гадоў зняволення.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.