Літва выдае штодня больш за тысячу візаў для беларусаў, але запатрабаванасць – прынамсі ў два разы большая. Міністр замежных справаў Літвы ЛінасЛінкявічус распавёў «Белсату» пра тое, як перамагчы чэргі «па Шэнген».

linas

На ягоную думку, павелічэнне штату працаўнікоў у амбасадах – не выйсце. «Лепш ісці шляхам спрашчэння рэжыму атрымання візы. І мы гатовыя ісці гэтым шляхам. Ужо падрыхтаваная Дамова аб спрошчаным перасячэнні мяжы для жыхароў памежных тэрыторый. Але беларускі бок не гатовы ўвесці яе ў дзеянне», – сказаў міністр.

Пры гэтым Літва не імкнецца стаць «фабрыкай візаў» ці пераўтвараць выдачу дазволаў у бізнес. «Віза для беларусаў магла б каштаваць не 60, а 35 еўраў, як напрыклад, для расейцаў, – падкрэсліў Лінас Лінкявічус. – Мы хочам, каб грамадзянам Беларусі было прасцей прыязджаць да нас».

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...