У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны Мэнке (Вітан-Дубейкаўскай).

Іх адносіны, поўныя жарсці, рамантычнай пяшчоты і шэкспіраўскай вастрыні разгарэліся ў Вільні часоў Першай сусветнай вайны. Іван Луцкевіч, таленавіты менеджар і бізнесмен, заробленыя грошы пускае на беларускую справу.

Дзякуючы яму паўстаюць беларускія школы, газеты, нацыянальны тэатр, ствараецца Беларуская Народная Рэспубліка. Акрыленага мараю што вось-вось…і адродзіцца самастойная Беларусь, яго з няўмольнай жорсткасцю падточваюць сухоты.

Ужо смяротна хворага, яго адпраўляюць у санаторый Закапанэ. За тыдзень да смерці да каханага прыязджае Юліяна Мэнке.

«Які я быў дурны, Юленька, які дурны…», – з такімі словамі Луцкевіч памірае на яе руках.

Ці ён шкадаваў пра нешта асабістае, а можа, пра агульную справу, якую не здолеў давесці да канца?

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...