Калінкавіцкія ўлады патлумачылі актывісту РЭПа Дзянісу Рабянку, чаму БРСМ можа пікетаваць у цэнтры горада, а ён – не.

Дзяніс Рабянок

 

Дзяніс Рабянок, актывіст прафсаюўа РЭП з Калінкавічаў, падаваў у райвыканкам заяўку на правядзенне пікета салідарнасці з Комлікам і Фядынічам, але атрымаў адмову, пiша РRACA-BY.INFOТады ён даслаў чыноўнікам новы зварот, прыклаўшы да яго фотаздымкі іншых масавых перапрыемстваў, якія таксама адбываліся ў цэнтры Калінкавічаў: на тым самым месцы, дзе хацеў пікетаваць Дзяніс. З адным адрозненнем: на фотаздымках былі выяўленыя сябры грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Пікет БРСМ 9 мая, фота з іх старонкі ў Інстаграме

 

Актывіст прафсаюза папрасіў у чыноўнікаў тлумачэнняў:

– Я звярнуўся з дадатковай заявай, каб даведацца, чаму адным грамадзянам з года ў год забараняюць праводзіць масавыя мерапрыемствы ў цэнтры горада, адпраўляючы на “сабачыя” пусткі, а іншыя свабодна ладзяць свае акцыі паўсюль, дзе толькі пажадаюць. Для прыкладу прывёў сітуацыю з мясцовым райкамам БРСМ, які без аніякіх праблем “мітынгуе” круглы год каля плошчы Леніна. Адначасова прасіў абнародаваць дамовы БРСМаўцаў з камунальнікамі, РАУС і медыкамі, каб упэўніцца, што яны таксама аплочваюць паслугі ўсіх гэтых службаў, як гэтага патрабуць ад прадстаўнікоў незалежнага грамадства.

14 верасня Дзяніс Рабянок атрымаў адказ калінкавіцкіх уладаў, які цалкам працытаваў у сваім допісе ў Фэйсбуку:

У сувязі з тым, што адзначаныя ў Вашым звароце мерапрыемствы праводзіліся па рашэнні дзяржаўнага органа, адпаведна з ч. 3 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларус” (далей – Закон) парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, устаноўлены дадзеным Законам на іх не распаўсюджваецца.

Калінкавіцкай раённай аргнізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” на адкрытай пляцоўцы каля дома гандлю “Бярозка”, пл. Леніна. г. Калінкавічы, праводзіліся раённыя мерапрыемствы, зацверджаныя рашэннем Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2016 г. № 1537 “Об утверждении плана районных культурно-массовых мероприятий и творческих конкурсов 2017 года”.

З гэтага адказу вынікае, што БРСМ не падпарадкоўваецца закону “Аб масавых мерапрыемствах”, бо сам закон дазваляе БРСМ не падпарадкоўвацца яму. Бо, у сваю чаргу, закон дае чыноўнікам выключнае права абіраць, каму даць дазвол на пікет, а каму – не. Права чыноўнікаў не абмежаванае ніякім нарматыўна-прававым актам, апрача іх жадання.

Гэты прававы абсурд адзначае і сам Дзяніс Рабянок:

– Калі я правільна зразумеў, то, атрымліваецца, што рашэнні вертыкалі маюць сілу вышэйшую за Закон, і ён, Закон, гэтыя ж рашэнні і абараняе, даючы поўную свабоду праўладным структурам і адначасова дыскрымінуючы дэмакратычныя. Ну што тут скажаш… Краіна цудаў. А калі сур’ёзна, то прыкра, што беларусы добраахвотна самі прагаласавалі за такі стан рэчаў, аддаўшы неабмежаваную ўладу гэтай сістэме ў 1996-ым.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.