Грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі распавёў, як у палітыкаў словы разыходзяцца са справамі. Падчас нядаўняй сустрэчы ў Кіеве беларускага і ўкраінскага кіраўнікоў Аляксандр Лукашэнка паабяцаў Пятру Парашэнку дазволіць вывучэнне ўкраінскай мовы на тэрыторыі Беларусі.

Лявон Баршчэўскі

 

Тым часам, яшчэ ў снежні 2014 года пасля сустрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі было заяўлена, што “адным з вынікаў сустрэчы стала дамоўленасць пра ўключэнне ўкраінскага ТБ-канала ў беларускую сетку вяшчання”. Праўда, тыя дамоўленасці так і засталіся на паперы. Ніякага ўкраінскага тэлеканала няма ў Беларусі да гэтага часу.

Лявон Баршчэўскі: Кінуць слова заўсёды проста, а нечым канкрэтным заняцца – гэта ўжо больш складана. А самае галоўнае, што гэтае пытанне (запуск украінскага тэлеканала) і правы ўкраінцаў беларускую ўладу не вельмі і хвалююць. Іх турбуе, каб з аднаго боку не раззлаваць Маскву, а з іншага самае лепшае рабіць – гэта нічога не рабіць. Калі не планаваць і не рабіць спецыяльную інстытуцыю, якая будзе займацца гэтай праблемай, то ўсё так і застанецца на паперы. І планы па вывучэнню ўкраінскай мовы ў Беларусі могуць апынуцца на той жа стадыі, што зараз і праект укроаінскага тэлеканала ў нашай краіне. Праўда, Лукашэнка пра яго ўжо не ўспамінае і не заяўляе. Тры гады прайшлі – з’явіліся новыя ідэі.

РР: З’яўленне ўкраінскага тэлеканала было б добрай справай?

Чытайце па тэме:  Россельхознадзор вернул в Беларусь 130 тонн овощей и фруктов, в том числе польские яблоки

Лявон Баршчэўскі: Безумоўна, бо яго глядзела б дастаткова шмат людзей. Беларусы б даведаліся, што робіцца ва Украіне не праз максоўскія тэлеканалы, а з першакрыніц. Хаця расейская прапаганда мае куды большыя магчымасці, і нават адзін украінскі тэлеканал не змог бы стварыць баланс.

РР: Чаму, на ваш погляд, гэты тэлеканал так і не з’явіўся ў Беларусі?

Лявон Баршчэўскі: Я думаю, што ўсё гэта – чыннік Масквы. Беларуская ўлада дзейнічае з аглядкай на Крэмль, і гэта відавочна па “справе “Белага легіёна”, якую прыдумалі, у тым ліку і таму, каб апраўдаць арышт трох актывістаў “русского мира”. Узамен за гэта за краты кінулі трыццаць беларускіх патрыётаў. Вось такая ў нас прапорцыя – адзін да дзесяці. Таму, калі ў Беларусі транслююцца 10 расейскіх тэлеканалаў, то хаця б адзін укранскі таксама можна было б дазволіць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.