Французскі тыднёвік Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на тэму нядаўняй авіякатастрофы расійскага самалёта Ту-154, падчас якой загінулі 92 чалавека.

ch

На адным малюнку можна пабачыць самалёт, які падае, а побач з ім — удзельнік ансамбля імя Аляксандрава (большасць загінулых — гэта музыканты гэтага калектыва), які выдае доўгі гук “А-А-А-А-А-А”. Карыкатура падпісаная наступным чынам” “Рэпертуар хора Чырвонай арміі пашыраецца”.

На другім малюнку таксама можна пабачыць самалёт, які падае. Побач надпісы — “Кепскія навіны… Пуціна там не было”, паведамляе Еўрарадыё.

Гэтая публікацыя выклікала рэзкія ацэнкі з боку расійскіх палітыкаў і мінабароны Расіі, у Маскве каля пасольства Францыі рыхтуецца вулічная акцыя пратэсту.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: