“Спыніць будоўлю Астравецкай АЭС” – гэты лозунг стане адным з асноўных падчас сёлетняга “Чарнобыльскага шляху-2018”.

bchd.info

 

2 красавіка заяўка на парвядзенне “Чарнобыльскага шляху-2018” пададзеная ў Мінгарвыканкам. Арганізатарамі акцыі выступілі сем арганізацыяў: партыі «Зялёныя», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт БХД, рух «За свабоду», рух салідарнасці «Разам».

Арганізатары плануюць 26 красавіка правесці мітынг у Мінску каля будынку Акадэміі навук, дзе ў 18 гадзінаў запланаваны збор, і адтуль прайсціся шэсцем да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем.

-Акрамя традыцыйных праблем, звязаных з ядзернай энергетыкай, наступствамі Чернобыльскай катастрофы і будаўніцтвам Беларускай АЭС, мы хочам зрабіць сур’ёзны акцэнт на рэгіянальныя экалагічныя праблемы, – патлумачыў асаблівасці сёлетняй аакцыі старшыня руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч. – Мы хочам звярнуць увагу на будаўніцтва і эксплуатацыю шкодных аб’ектаў па ўсёй Беларусі: будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце, увод у эксплуатацыю хімічнага завода ў Светлагорску… Улада павінна пайсці на дыялог з грамадствам і пачаць адкрыта абмяркоўваць праблемы, а не хавацца ад людзей за міліцыйскія шчыты.

Сёлета на АЭС плануць завезці ядзернае паліва, а ў наступным годзе плануецца запуск першага рэактара Беларускай АЭС, таму гэты лозунг становіцца актуальным як ніколі. Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

“Чарнобыльскі шлях-2018”, па задуме, мусіць запачаткаваць новую кампанію «Астравецкі шлях». З 26 красавіка апазіцыя плануе праводзіць круглыя сталы, зборы подпісаў, а таксама падаваць заяўкі на пікеты ў Заслаўі, Радашковічах, Вілейцы, Маладзечне, Смаргоні, Ашмянах, Астраўцы і Мінску. Мэта новай кампаніі – спыніць будаўніцтва і ўвядзенне ў эксплуатацыю Астравецкай АЭС.

Па словах Юрыя Губарэвіча, арганізатары не абмяркоўваюць запасныя сцэнары “Чарнобыльскага шляху” на выпадак адмовы:

-Мы не разглядаем запасныя варыянты: пададзеная заяўка адпавядае і патрабаванням заканадаўства, дый па аналагчным маршруце “Чарнобыльскі шлях” парводзіўся ўжо неаднаразовы. Але мы гатовыя да дыялогу ў уладамі.

Стрым з прэс-канферэнцыі арганізатараў “Чарнобыльскага шляху-2018”, якая прайшла сёння ў Мінску, апублікавала Вольга Кавалькова.

Беларуская праўда

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: