З моманту прызначэння на пасаду міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, ён стаў улюбёнцам нашай ліберальнай грамадскасці і сімвалам надзеі на адмову рэжыму ад рэпрэсіўных практык.

Фото: Радыё Рацыя

 

Шмат у чым гэтыя надзеі апраўдаліся: улады паступова пайшлі на змякчэнне сваёй унутранай палітыкі, былі вызваленыя палітвязні. І хоць перыядычна здараюцца рэцыдывы і рэпрэсіі прымяняюцца ў дачыненні да нязгодных, улады не пераходзяць «чырвоныя рысы» і новых палітвязняў у краіне не з’яўляецца. Прынамсі пакуль. Складана сказаць, ці ёсць у гэтым заслуга У. Макея. Але некаторую ўнутрыпалітычную адлігу ў Беларусі звязваюць, перш за ўсё, з ягоным іменем.

Я не знаёмы асабіста з Макеем і чуў яго выступы толькі па тэлевізары. Гэта добры ўзровень сярэдняй еўрапейскай краіны. Такой як Данія або Бельгія. Праблема ў тым, што Беларусь мяжуе не з Германіяй або Нідэрландамі. Мы знаходзімся ў вельмі складаным, поўным гістарычных канфліктаў і расколаў у рэгіёне. Які амерыканскі даследчык Цімаці Снайдэр назваў «Крывавымі землямі». І манера вядзення знешняй палітыкі як у ЭЗ у нашых краях, на жаль, не спрацуе. Тут патрэбны зусім іншы склад дыпламатаў — «бульдогі».

Падчас Рыжскай канферэнцыі па бяспецы мне выпала магчымасць сустрэць такі ўзор дыпламата, прыстасаванага да ўмоў Усходняй Еўропы. Я кажу пра міністра замежных спраў Летувы Лінаса Лінкявічуса. Калі ён вядзе перамовы ў той жа манеры, што і выступае, то нашым суседзям пашанцавала. А вось Беларусі не вельмі. Таму як беларуска-летувіскія адносіны перажываюць, мякка кажучы, не самыя лепшыя часы. Прычым, не па віне афіцыйнага Менска. У кулуарах часта даводзіцца чуць аб канфрантацыйных паводзінах летувіскага боку. Пра тое, што летувіская дыпламатыя блакуе развіццё адносін Беларусі з Еўразвязам. І ключавая роля ў гэтым адводзіцца якраз міністру Лінкявічусу, які актыўна працуе з ўплывовай еўрапейскай і амерыканскай прэсай, з вядучымі экспертамі на Захадзе. І мэта гэтай актыўнасці – пакінуць Беларусь у сферы расейскага ўплыву.

Чытайце па тэме:  Беларусь на первом месте по росту цен на газ

У мяне няма падстаў не верыць сваім суразмоўцам, а ім няма прычын падманваць. У большасці сваёй – гэта замежныя эксперты, якім беларуская тэматыка цікавая пастолькі паколькі. І ў думках прадстаўляючы умоўны дыпламатычны спарынг МЗС Беларусі і Летувы, я б не паставіў грошы на нашу дыпламатыю. Нават з патрыятызму. На жаль даводзіцца прызнаць, што беларускаму МЗСу не хапае наступальнасці, калі хочаце – нахабства (не блытаць з хамствам – з гэтым як раз ў нашага МЗСу ўсё выдатна). Заклікі ў стылі мульцяшнага ката Леапольда «Хлопцы, давайце жыць дружна» часта ўспрымаецца як слабасць.

Здавалася б, відавочным рашэннем з’яўляецца выпусціць і з нашага боку такога «бульдога». Але па-першае, яго яшчэ трэба знайсці. А па-другое, за пазіцыяй Лінкявічуса стаіць моц ЭЗ і НАТА. А што зможа супрацьпаставіць афіцыйны Менск? Толькі «бульдога» з мазгамі шахматыста. І пажадана, не аднаго.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.