Маладафронтавец Зміцер Крамянецкі звярнуўся ў КДБ з патрабаваннем кампенсаваць шкоду за ўтрыманне пад вартай па “справе патрыётаў”.

Зміцер Крэмянецкі. Фота – Антон Матолька

На ўсе допыты Змітра вадзілі з чорным мяшком на галаве, што рабілася ў мэтах запалохвання і псіхалагічнага ціску, паведамляе ПЦ «Вясна».

Атрымаўшы пастанову, малады чалавек плануе звярнуцца ў суд з позвай да Міністэрства фінансаў, КДБ і МУС аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, а таксама кампенсацыі выдаткаў на юрыдычную дапамогу.

Паводле юрыста ПЦ «Вясна» Аляксея Лойкі, у адпаведнасці з законам шкоду, якую нанеслі грамадзяніну ў выніку незаконнага затрымання кампенсуецца дзяржавай у поўным абʼёме незалежна ад віны асобы, якая праводзіць дазнанне.

Крамянецкага затрымалі 23 сакавіка сёлета. 2 чэрвеня са ЗмітраКрамянецкага, як і з усіх маладафронтаўцаў, знялі абвінавачанне «ў рыхтаванні масавых закалотаў» з прычыны адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства.

Агулам па справе патрыётаў напярэдадні 25 сакавіка сёлета арыштавалі больш трыццаці асобаў. Частцы асобаў выставілі абвінавачанні ў рыхтаванні масавых беспарадкаў, колішнім сябрам «Белага легіёну» дадалі яшчэ і артыкул «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандр Лукашэнкі пра групу, якая рыхтавала масавыя беспарадкі ў краіне. Цягам двух месяцаў большую частку затрыманых ужо выпусцілі, з некаторых з іх знялі абвінавачанні. Цяпер пад вартай знаходзяцца 14 асобаў.  Грамадскія дзеячы і праваабаронцы заклікалі прызнаць палітвязнямі фігурантаў «справы патрыётаў».

Чытайце па тэме:  Бывший "сенатор" Павловский сидит в "американке" по обвинению в неуплате налогов

КДБ перадаў “справу патрыётаў” Следчаму камітэту, які спыніў пераслед па абвінавачванні ў масавых беспарадках.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.