Сёння, 12 студзеня – 77 гадоў Уладзіміру Мулявіну. З ягоным сібірскім здароўем ён мог бы жыць да ста… Але не лёс.

На фота: Уладзімір Мулявін са Святланай Пенкінай (жонкай). На жаль, яе не стала таксама…

 

У апошняй песні, якую мы з ім напісалі і якую ён саспяваў, такія словы:

Честь имею, честь имею
И в бою, и на пиру.
Честь имею – только с нею
И живу я, и умру.

Калі песня пісалася, ні мне, ні яму не думалася, што яна пра некага. Проста песня. Але выйшла – пра яго.

У нейкай анкеце Мулявіна спыталі, ці здольны ён зманіць? Ён адказаў, што не. Але можа прамаўчаць. І ўжо гэтага дастаткова, каб яму ў такія моманты за сябе было сорамна.

Такі ён быў. І ўжо 15 гадоў невыносна шкада (нават безадносна да музыкі, якую ён стварыў), што такога яго не стала…

Уладзімір Някляеў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: