Даследніцкім дэтэктывам, прысвечаным аўтару хрэстаматыйнага верша «О, Беларусь, мая шыпшына…», Белсат распачынае цыкл гістарычных фільмаў «Лабірынты».

Уладзімір Дубоўка з жонкай Марыяй Пятроўнай каля сваёй хаты, п. Почат, Абанскі р-н, Краснаярскі край. 1958 г.

 

Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакутаваў 30 год у высылцы і лагерах.

«Лабірынты» – аповяд пра паэта і яго загадкавы апошні верш-праклён… Каму з калегаў-пісьменнікаў, творы якіх усе мы ўсе вывучалі ў школе, ён адрасаваў «з труны» радкі: «Ды захлынешся ў рэшце рэшт сваёю славаю крывавай»?

Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст. Усе серыі вы знойдзеце ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Сачыце за “Лабірынтамі” таксама ў Facebook’у і на YouTube-канале «Белсат. Гісторыя».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...