Сяргей Сясіцкі з Віцебску звярнуўся да абласных уладаў з просьбай не выдаваць гастрольнага пасведчання выканаўцы шансону Віктару Каліне.

kalina

Інфармацыя пра гастролі па Віцебшчыне была апублікаваная на сайце спевака, напісаў Сяргей Сясіцкі ў «Фэйсбуку».

У сваім звароце да ўладаў Сяргей Сясіцкі нагадаў, што згодна з беларускім заканадаўствам, забараняюцца імпрэзы, якія маюць сваёй мэтай прапаганду вайны ці экстрэмісцкай дзейнасці, прадстаўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі. Таксама ён зазначыў, што Віктар Каліна ў «Фэйсбуку» называе нашую краіну «беларашкай».
У адказе чыноўнікаў гаворыцца, што па стане на 23 студзеня аблвыканкам не атрымліваў заяўкі Віктара Каліны на выдачу гастрольнага пасведчання. А таму спеваку забаранілі рэкламаваць свае канцэрты, пакуль не будзе выдадзенае гэтае пасведчанне, піша Белсат.

Сяргей Сясіцкі заклікае накіраваць такія ж звароты з патрабаваннем не выдаваць дазволу на выступы ў іншыя аблвыканкамы і сачыць за сайтам Віктара Каліны. Калі канцэрты адбудуцца, то значыць, улады выдалі на тое дазвол.

У снежні 2014 года Віктар Каліна выступаў у захопленым сепаратыстамі Данецку. Пасля канцэрту абвесціў, што хацеў бы жыць у «рускім свеце».

Чытайце па тэме:  Русофил Юрий Павловец задержан по делу о разжигании межнациональной розни

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.