У вёсцы Арлянка, што за 40 кіламетраў ад Берасця, няма ані гарачае вады, ані крамы, ані пошты. Сярод мясцовых жыхароў тут засталіся пераважна пенсіянеры. Бо на адзінай працы – у калгасе за 8 кіламетраў ад вёскі – заробак, на які даводзіцца выжываць – Br 70 за месяц, калі верыць вяскоўцам.

Скрыншот з відэа

 

Праз беспрацоўе з’язджаюць у горад

Тым, хто спрабуе развіваць гаспадарку на малой радзіме, мясцовыя ўлады насустрач не ідуць. Аляксандр Бяльчук нягледзячы на складанасці з Арлянкі не з’язджае. Мужчына мае вялікую гаспадарку – каля 70-ці галоваў кароў і быкоў. Для быдла яму вылучылі 60 гектараў калгаснай зямлі паблізу вёскі, на просьбу ж даць у карыстанне пад кароўнік адно з памяшканняў закінутай птушкафабрыкі мужчыну выставілі кошт арэнды, якога ў вёсцы не здолее заплаціць больш аніводны жыхар.

«Усе памяшканні ўжо можна сказаць – разваліны. Усе цякуць – без вокнаў, без дзвярэй – ані святла, ані вады, а кошт? Не задавальняе кошт. Гэта атрымліваецца 220 рублёў, я вам перакладу, – 500 літраў малака трэба на месяц аддаць за арэнду», – абураецца спадар Бяльчук.

Птушкафабрыка ў Арлянцы не працуе ўжо 17-ць гадоў

На яе аднаўленне не знайшлі грошай. За час без нагляду памяшканні пачалі разбурацца, часткова іх разабралі людзі на будаўнічыя матэрыялы. Паводле ж старшыні калгасу, ацэнка кошту дзяржаўным камітэтам камунальнай маёмасці гарвыканкаму нібыта адпавядае стану будынку.

«Кошты нармальныя, разлічаны адпаведна ўказу прэзідэнта. Разлічваюцца ўсе кошты на падставе балансавага кошту гэтых будынкаў і пабудоваў», – паведаміў Іван Цымбаліст, дырэктар ААА «Гвозніца».

Куды падзенешся?

З надыходам зімы Аляксандр Бяльчук быў вымушаны пагадзіцца з умовамі арэнды, каб не трымаць жывёлу на двары. Аднак паводле яго, рашэннем старшыні калгасу «Гвозніца» кіруе найперш помста. Летась Аляксандр адстаяў свой самаробны трактар, які намагаліся сканфіскаваць на карысць дзяржавы, бо сельскагаспадарчая машына не мае рэгістрацыі.

Юлія Лабанава, «Белсат»

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: