У нядзелю 11 снежня “народны чэмпіён” правёў прафесійны бой у Кітаі. На абвяшчэнне судзейскага рашэння Гуркоў выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. Гэта першы за 20 гадоў выпадак, калі дзейны беларускі топ-спарцмен публічна ўзняў нацыянальны сцяг падчас спаборніцтваў.

gurkou
“Я заўжды марыў гэта зрабіць. Але калі быў у зборнай Беларусі, не мог на такое пайсці, каб у дачыненні да маіх сяброў-спартсменаў не здарылася рэпрэсій. Пасля перамогі на чэмпіянаце свету сёлета ў траўні мне не толькі не вярнулі стаўку ў Мінспорту Беларусі, мяне выкраслілі з усіх магчымых спісаў. Нават са СДЮШАР-7. У майго трэнера зрэзалі зарплату. Таму сёння я магу не хвалявацца, што некага падстаўлю”.

Еўрарадыё: Раней вы казалі, што не выракаецеся дзяржаўнага сцяга. Ваша пазіцыя змянілася?

Гуркоў: Не, нічога не змянілася. Калі ў Кітаі я выходзіў у рынг, на вялікім экране арэны лунаў дзяржаўны сцяг.

Еўрарадыё: Дагэтуль немагчыма знайсці ваш двубой з Мергенам Білялавым на youtube. Ці можаце распавесці, што адбывалася ў рынгу.

Гуркоў: Гэта доўгая гісторыя. Пачну з таго, што ў Кітай я трапіў вельмі нечакана. Пасля чэмпіянату свету доўга не выступаў. Планаваўся двубой у Аўстраліі за тытул чэмпіёна свету з мясцовай суперзоркай Тобі Смітам, якога доўга ніхто не мог перамагчы. Калі пачалася падрыхтоўка, то мэнэджмент аўстралійца паведаміў: у Сміта дэпрэсія, ён не будзе біцца. Падзея сарвалася. На іншыя турніры мяне ніхто не запрашаў. Тады я напісаў у Адэсу свайму былому саперніку і таварышу Пятру Наканечнаму. Ён знайшоў для мяне бой у Кітаі. Часу на грунтоўную падрыхтоўку не было, але чакалася, што апанент будзе не самы моцны. Калі ўжо вылятаў на бой, аказалася, што мяне чакае чэмпіён свету па кікбоксінгу Мерген Білялаў.

Чытайце па тэме:  Квартира, которую подарил Чиж (фото)

Еўрарадыё: Ці складаны быў бой?

Гуркоў: Ужо ва Урумчы падчас трэніроўкі я моцна пашкодзіў нагу. Але да бою мяне дапусцілі. Мерген вельмі адчувальны на руках. Ён чэмпіён свету яшчэ і па рукапашным бо, быў у зборнай Казахстана па боксе. Таму яго рук я асцерагаўся, і з першага раунда пачаў біць па нагах, клінчаваць і дадаваць калені. Перамога не была простай. Самому цікава было б паглядзець відэа. Але youtube у Кітаі не запускаецца, як знайсці турнір у інтэрнэце, я не ведаю.

Ці сапраўды Гуркову цалкам перакрылі кісларод у Беларусі?

“З 1 верасня Віталь сапраўды не з’яўляецца нашым навучэнцам, — пацвярджае інфармацыю Мікалай Тычко, дырэктар СДЮШАР-7. — Праблема ўзнікла на ўзроўні заканадаўства. Калі ходзіць праверка, і чалавека няма на занятках у зале, а ён заходзіцца за мяжой, то па заканадаўстве так дзейнічаць не атрымліваецца”.

Еўрарадыё: Праблема ў тым, што чалавек перамог на чэмпіянаце свету, і яго пасля такога адусюль выкідваюць. Нават са СДЮШАР. Можа быць, Заслужаны майстар спорту лепш за іншых ведае, якіх планаў яму прытрымлівацца.

Тычко: З гэтым таксама можна пагадзіцца. Віталік — вельмі паважаны спартсмен, майстар найвышэйшага ўзроўню. Але ёсць яшчэ адзін момант. Яму 31 год. І ён у такім узросце — навучэнец дзіцяча-юнацкай школы. Чаму б не перадаць такога спартсмена у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі? Тым больш, што тайскі бокс прызнаны ў Міжнародным алімпійскім камітэце. Чаму некаму месца ў РЦАПе ёсць, а Віталіку няма. Насамрэч, мы перажываем за тое, што з ім адбываюцца такія рэчы. Але я не магу ўплываць на склад РЦАП і на тое, якія рашэнні прымаюцца федэрацыяй.

Чытайце па тэме:  ЧМ-2014. Сборная Колумбии разгромила Грецию

Пра ціск на Віталя Гуркова стала вядома ў перад Чэмпіянатам свету-2016. Баец заявіў, што яго вымусілі адмовіцца ад стаўкі ў Мінспорту, і грошай на яго адпраўку на чэмпіянат няма. Галоўны трэнер зборнай Міхаіл Сцяпанаў выказаў, меркаванне, што Гуркоў, магчыма, ужо не той і яго музычная кар’ера ў складзе гурта Brutto замінае спартовай падрыхтоўцы.

У адказ на гэта беларусы у межах праекту “Народны чэмпіён” за адзін дзень сабралі грошы для байца на паездку на чэмпіянат свету.

Але на чэмпіянаце свету ў шведскім Ёнчопінгу Гуркоў здабыў золата. У фінале ён “знішчыў” зорку прафесійнага муай-тай з Тайланда. За гэта дзяржава выплаціла яму каля 1500 долараў прэміі.

Здавалася б, чыноўнікі маглі прызнаць сваю памылку і аднавіць спарстмена на стаўцы ў Мінспорту. А то і прызначыць яму за якую-небудзь дадатковую стыпендыю. Але беларускія чыноўнікі — непрабіўная сцяна.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: