Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Кіраўніка Салігорскага раёна Аляксандра Рымашэўскага затрымалі 2 чэрвеня праз падазрэнне ў хабарніцтве.

Паводле яе, следства хадайнічала перад пракурорам пра меру стрымання і хадайніцтва задаволілі. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, паведамляе Белсат.

Жыхары вёскі Камень, дзе жыве Рымашэўскі, кажуць, што яго браў АМАП і КДБ у ягоным новым доме ў вёсцы Камень. Паводле афіцыйнай версіі, затрыманне адбывалася на дарозе паміж Салігорскам і Каменем беспасярэдне пасля таго, як чыноўнік атрымаў хабар памерам $ 2 700 – за тое, каб райвыканкам зрабіў у хабарадаўцы дзяржаўную закупку.

У Салігорскім райвыканкаме, які Рымашэўскі ачольваў больш за 10 гадоў, меркаванні на ягоны конт супярэчлівыя. Сыходзяцца на адным: чалавек быў крутога характару, за што атрымаў мянушку бульдозер. Ёсць у Рымашэўскага яшчэ адна мянушка – Даяр. Атрымаў ён яе за актыўнае насаджэнне ў раёне малочных фермаў.

Рымашэўскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце па тэме:  Павла Левинова выписывают из больницы с давлением 160 на 95, чтобы посадить на сутки

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.