Пра гэта на сённяшнім мітынгу каля рэстарана “Паедзем паядзім” заявіла грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

Крыжы ва ўрочышчы Курапаты, Reuters

 

На мітынгпрыйшлі каля сотні грамадскіх актывістаў. каб абмеркаваць стратэгію далейшых дзеянняў.

«Мы стаім тут, каб спецслужбы, якія прыходзяць сюды з камерамі, не ўзялі наганы і не пачалі страляць у людзей», – цытуе сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага Белсат.

Ганна Шапуцька адзначыла, што абарона Курапатаў працягнецца да “Дзядоў”.

«Абарона працягваецца, спыняцца мы не збіраемся. Мы будзем трымаць варту да „Дзядоў“, нягледзячы ні на рэпрэсіі, ні на затрыманні. Адначасова мы будзем звяртацца ў Міністэрства культуры, у Генпракуратуру і іншыя органы з патрабаваннем закрыць гэтую ўстанову, якая абражае памяць», — цытуе актывістку Радыё Свабода.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец арыштаваны на 10 сутак за заклікі сабрацца на сённяшні мітынг.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: