Шклоўскі выканкам пачаў дасылаць мясцовым жыхарам лісты з просьбаю даказаць, што яны не «дармаеды». Тым, у каго гэта не атрымаецца, абяцаюць выставіць рахунак за гарачую ваду па рэальным кошце. Шклоўскі «ліст шчасця» у рэдакцыю Belsat.eu даслаў мясцовы жыхар.

svaboda.org

 

Дзяржава плануе сфармаваць першыя спісы «дармаедаў» да 1 снежня.

Свой «ліст шчасця» у рэдакцыю Belsat.eu таксама даслаў жыхар Смаргоні. У лісце Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанню занятасці насельніцтва выклікае яго на сваё паседжанне, каб «дапамагчы ў працаўладкаванні».

 

Плаціць поўны кошт за ваду, газ і ацяпленне будзе толькі беспрацоўны ўласнік жытла, ці інакш – плацельшчык, той, чыё імя ўказваецца ў «жыроўцы». Калі ж кватэра зарэгістраваная на асобу, якая працуе, а беспрацоўны проста ў ёй прапісаны, то плаціць за камуналку больш яму не давядзецца.

Адзін з папулярных спосабаў абмінуць дзеянне дэкрэту – перааформіць жытло на сваяка, які працуе, або прапісацца ў дамах без гарачай вады і цяпла (напрыклад, на лецішчы).

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: