Шараговы спажывец за ацяпленне плаціць толькі 16,8% ад сабекошту, заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Па яго словах, каб выйсці на нулявую рэнтабельнасць, тарыф неабходна павялічыць у 6 разоў.

Валерый Барадзеня, фота Змітра Лукашука

 

Але ў рэальнасць названай віцэ-прэм’ерам лічбы не асабліва верыцца, заявіў у каментарыі Еўрарадыё намеснік старшыні камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня.

Валерый Барадзеня: “Не ведаю, адкуль ён узяў гэтую лічбу, што мы 16,8% толькі плацім. Але такое можа быць, асабліва гэта заўважна вясной, калі снег растае там, дзе цеплатрасы ляжаць. І калі мы такі аб’ём зямлі абаграваем, бо інфраструктура дрэнная, састарэлая, то, вядома. гэта будзе дорага. Але, калі казаць пра больш лакальныя за сталіцу месцы, то не вельмі я ў гэта веру. І да ўсяго ― гэта вельмі індывідуальная сістэма аплаты. Але пры такім падыходзе, калі 16,8% ад сабекошту аплачваюць недзе, то цяпер нам больш выгадна пераходзіць на электрычнае ацяпленне, калі гэта так дорага. Бо, як мне падаецца, электрычнасцю ацяпляць было б танней”.

Па словах дэпутата, лепш цяпер патраціць грошы на абнаўленне інфраструктуры электрасетак, каб у будучым адмовіцца ад такіх дарагіх цепласетак.

Чытайце па тэме:  Семашко: население платит за отопление только 16%

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.

1 каментар

па даце
by Best by Newest by Oldest
1
Андрей Люгер

Интересное дело получается !.. Президент поручает - а на местах не соблюдают его указания ??! Интересное дело .. Указания - получены ?! Да - получены !.. Подпись в том что они действительно получены - есть ?" Да - есть !!.. Почему то что поручено -- не Сделано ДОЛЖНЫМ ОБРАЗОМ ??!! ПОЧЕМУ ??!!! .. Это - откровенный Саботаж !.. Статья УК . РБ .*Статья Уголовного кодекса РБ саботаж наказываются штрафом, или лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью, или арестом на срок от трех до шести месяцев, или ограничением свободы на срок до пяти лет, или лишением свободы на срок от одного года до пяти лет.*.... Всем Должностным Лицам которые что то не поняли -- рекомендую повнимательнее почитать кодекс УК РБ !... Очень - рекомендую .....