Міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая сёння паспрачаліся падчас пленарнага паседжання.

 

 

Дыскусія адбылася пры абмеркаванні пастановы Палаты прадстаўнікоў аб прэзыдэнцкім дэкрэце № 1 ад 25 студзеня 2017 году.

Ганна Канапацкая задала пытанне, навошта, калі ёсць цэлы апарат у Міністэрстве, ствараць яшчэ міжведамасную камісію ў пытаннях занятасці насельніцтва.

«Такія камісіі — гэта чарговая бюракратычная надбудова. Ёсць жа служба занятасці, навошта нам дубляваць адным другое?» — запыталася дэпутатка ў міністаркі.

Geplaatst door Зміцер Лукашук op donderdag 17 mei 2018

 

Ірына Касцевіч адказала, што справа працаўладкавання вельмі адказная, і таму ў каардынацыйную камісію, акрамя супрацоўнікаў службы занятасці, уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства падаткаў і збораў, і бяз гэтай камісіі ніяк не абысціся. У якасці прыкладу міністарка сказала, што за першы квартал гэтага году ў службу занятасці звярнуліся 90 тысяч чалавек. І з іх пытанні, якія ставілі 3 тысячы, нельга было б вырашыць бяз службы занятасці.

На гэта дэпутатка Канапацкая заявіла, што яе гэтыя словы не пераконваюць, а штогадовыя прамовы прэзыдэнта Лукашэнкі аб неабходнасці аптымізацыі кіроўнага апарату насамрэч не выконваюцца.

«І мне незразумела, куды ідуць грошы, якія выдаткоўвае дзяржава на праграму занятасці», — дадала яна.

Паводле Касцевіч, цяпер у Беларусі маецца база на 65 тысяч вакансій. На аднаго беспрацоўнага ў сярэднім прыпадае 3 магчымасці ўладкавацца.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: