2 ліпеня ў Мінску пад дажджом прайшоў Дзень вышыванкі. Свята ўжо другі год адзначаецца па ініцыятыве Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама і БРСМ.

Перад Палацам спорту былі размешчаныя гульнявыя зоны і канцэртная пляцоўка, паведамляе Наша Ніва.

А самым галоўным момантам свята стаў імправізаваны арт-парад у нацыянальных строях. Калоны з абласцей і горада Мінска прайшліся па праспекце Пераможцаў, вітаючы ўдзельнікаў.

Замыкалі калону… бонсцікі ў паясах з нацыянальным арнаментам.

Ад уладаў на свяце прысутнічалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр культуры Барыс Святлоў і прадстаўнікі Мінгарвыканкама. Усе ў вышыванках, вядома ж.

 

Выступае намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў

 

Міністр культуры Барыс Святлоў

 

Тэкст і фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце па тэме:  У Мінску п'яны кіроўца цягнуў інспектара ДАІ на дзвярах свайго аўто (відэа)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment